Янка Купала і Якуб Колас: учора, сёння і заўсёды

Янка Купала і Якуб Колас – з’ява ўнікальная і, здаецца, адзіная ў такім родзе ў сусветнай літаратуры. Яны з’явіліся на беларускім небасхіле на працягу аднаго 1882 года, з розніцай у чатыры месяцы, менавіта тады, калі завяршалася стагоддзе «Вясны народаў». Каб быць заўважаным сярод еўрапейскіх зорак першай велічыні, беларусам спатрэбілася двайная зорка. Гэту рэдкую нябесную праяву вельмі хутка заўважылі нашы суседзі, і з таго часу феномен «літаратурнай пары» Янкі Купалы і Якуба Коласа прываблівае зрок сваёй гарманічнай цэласнасцю, тым, што фізікі называюць «прынцыпам дадатковасці», калі адзін класік дапаўняе другога, як гучнае рэха, якое паглыбляе адчуванне прасторы і часу: учора, сёння і заўсёды.

Пожалуйста, оформите подписку для того, чтобы получить доступ к данной статье