Крэацыянізм, эвалюцыянізм і Біблія

Што такое крэацыянізм? Паводле «Беларускай энцыклапедыі», гэта «рэлігійнае вучэнне пра стварэнне свету Богам з нічога» [1]. Такое азначэнне мяне вельмі здзіўляе, бо, навучаючыся ў свой час у духоўнай семінарыі і духоўнай акадэміі, я ніколі не чуў слова «крэацыянізм». У духоўных семінарыях няма такога прадмета, няма нават раздзела або падраздзела ў якой-небудзь вучэбнай дысцыпліне, які б так называўся. Разам з тым у розных рэлігіях, у тым ліку і ў хрысціянстве, ёсць, безумоўна, вучэнне пра стварэнне Богам свету з нічога. Але гэта не крэацыянізм. Каб даведацца, што гэта за сістэма поглядаў, давайце звернемся да крэацыяністаў, яе прыхільнікаў. У адной з кніг, выда- дзенай Інстытутам крэацыйных даследаванняў у ЗША, яму даецца такое азначэнне: «гэта кірунак у прыродазнаўчых навуках, які тлумачыць паходжанне свету актам звышнатуральнага тварэння і адмаўляе эвалюцыю» [2]. Аўтар гэтай кнігі, дырэктар названага інстытута Генры Морыс, удакладняе: «Вучоныя-крэацыяністы… перакананы, што тэорыя стварэння больш дакладна адпавядае навуковым даным і лепш тлумачыць навуковыя факты, чым тэорыя эвалюцыі. І для іх гэта пытанне не столькі рэлігіі, колькі навукі. (У рэшце рэшт, цалкам рэлігійныя і высокамаральныя людзі ёсць і сярод эвалюцыяністаў)». З гэтых кароткіх цытат мы бачым, па-першае, што крэацыянізм – гэта не рэлігійнае, а навуковае вучэнне, якое супрацьстаіць іншаму вучэнню, таксама навуковаму – тэорыі эвалюцыі, і, па-другое, што рэлігійныя людзі могуць быць як крэацыяністамі, так і эвалюцыяністамі.

Пожалуйста, оформите подписку для того, чтобы получить доступ к полной версии статьи