У пошуках нацыянальнай iдэi. Фiласофская думка канца XX ст.

Пры разглядзе генезісу школы гісторыка­-філасофскіх даследаванняў Беларусі мы ў дадзеным артыкуле робім акцэнт на інстытуцыйным аспекце – звяртаем увагу не на ўсю традыцыю даследаванняў, а менавіта на той напрамак, які звязаны з дзейнасцю школы ў рамках Акадэміі навук. Вядома, любое падобнае вылучэнне заўсёды будзе ўмоўным, паколькі тое «інтэлектуальнае цела», у якім развіваліся даследаванні па гісторыі беларускай філасофіі, на ўсіх этапах было значна больш аб’ёмным, чым структура акадэмічнай навукі. У прыватнасці адначасова альтэрнатывай і карысным дадаткам былі тыя даследаванні па беларускай філасофіі, што право­ дзіліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Там яе вехі звязаны з такімі імёнамі, як І. М. Лушчыцкі, А. А. Бірала, А. С. Кляўчэня, М. І. Іоська, А. А. Лягчылін, В. Ф. Шалькевіч, С. А. Малевіч і інш.