Электрамагнітныя хвалі ў анкалогіі: парадыгма Г. Лахоўскага пацверджана?

Імя Георгія Лахоўскага амаль невядомае ў Беларусі. У замежных крыніцах гаворыцца пра яго як пра «рускага» сусветна вядомага вучонага, вынаходніка, механіка, радыёінжынера, лекара, філосафа, аўтара шматлікіх кніг. А між тым, сцвярджаюць тыя ж крыніцы, гэты выдатны дзеяч нарадзіўся ў 1869?г. недалёка ад Мінска (у Вілейцы або ў Іллі).