Сібірскія партызанскія падраздзяленні на тэрыторыі Беларусі

У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з беларускімі партызанамі ва ўзброенай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на акупаванай тэрыторыі нашай рэспублікі ўдзельнічалі дзясяткі падраздзяленняў, сфарміраваных на Вялікай зямлі па ініцыятыве камітэтаў УКП(б) і УЛКСМ з ліку добраахвотнікаў і накіраваных затым у тыл ворага. Сярод такіх баявых адзінак былі сібірскія атрады і групы, упісаўшыя слаўную старонку ў гісторыю партызанскага руху Беларусі.