Ласкуты гісторыі

Рэстаўрацыю нельга суадносiць з аднаўленнем, бо яе сутнасць у тым, каб зберагчы і данесці да нашчадкаў той цi iншы помнік культуры, захаваць страчаныя фрагменты гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Таму рэстаўратар у першую чаргу павінен клапаціцца аб кансервацыі таго, што захавалася. Менавіта гэты пастулат зацверджаны ў Венецыянскай хартыi, прынятай яшчэ ў 1964?г.,?– манiфесце для тых, хто працуе над захаваннем культурнай спадчыны. Сярод іх група «Басталiя» – мастакі, якiя вось ужо 35 гадоў пагаджаюць гiсторыю i сучаснасць. Iмi адроджаны не адна царква, касцёл, капліца, сядзіба. Аб тым, як працуецца сёння творцам, распавядае рэстаўратар Фёдар Сарока.