Патаемны бок вядомага партрэта Януша Радзiвiла

Знакаміты партрэт Януша Радзівіла з нясвіжскіх збораў (мал. 1а), які знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, трапіў у аддзел навукова-рэстаўрацыйных майстэрняў для невялікай касметычнай рэстаўрацыі. Аднак ужо пры папярэднім візуальным абследаванні ўзнік шэраг пытанняў, і палатно было накіравана ў лабараторыю для больш дэталёвага комплекснага вывучэння.