Iнфармацыя, кванты і фізічная рэальнасць: анталагічныя небакраі навукова-тэхналагічнага поступу

Пасля піянернай працы К. Шэнана [1, 2] інфармацыя паступова пачала асэнсоўвацца не толькі як тое, што мае дачыненне да суб’ектыўнасці (навіны, факты, веды, ідэі), але і як аб’ектыўная характарыстыка самой рэчаіснасці, уласцівая ўсім без вынятку яе структурным узроўням. Матэматык Р. Ракер выказаў гэта наступным чынам: «Для людзей эпохі постмадэрну рэальнасць – гэта інфармацыйная структура, структура ў прасторы фактаў» [3].