
Устанаўленні старажытнарускага манументальнага дойлідства вялізная роля належыць візантыйскай культурнай традыцыі. Паводле Л.?Гумілёва, Візантыя – суперэтнас, які ўзнік у выніку пасіянарнага штуршка ў І ст.? н.?э., складаўся з грэкаў, егіпцян, сірыйцаў, грузін, армян, паўднёвых славян і праіснаваў да сярэдзіны XV ст. [1]. Характэрна, што сваё імя і дзяржаўны статус Візантыя набыла разам з перабудовай рымскім імператарам Канстанцінам?І Вялікім антычнай крэпасці Віз?нтый у «стольны град» – Канстанцінопаль. Тэрытарыяльна і гістарычна Усходняя Рымская імперыя стала спадчынніцай моцна арыенталізаванай эліністычнай культуры, якая пад уплывам пашырэння хрысціянства паступова набывала новы сімвалічны сэнс. На працягу многіх стагоддзяў адбывалася крышталізацыя ідэй і сродкаў выразнасці візантыйскага ўсходнехрысціянскага мастацтва, адаптацыя яго розначасовых і рознаэтнічных элементаў. Найбольш яскравым прыкладам з’яўляецца будаўніцтва ў Канстанцінопалі галоўнага храма ў гонар Сафіі – Іпастаснай Прамудрасці Божай – пры імператары Юстыніяне (першая палова VI ст.).