Фальклор – наш нацыянальны здабытак

Фальклор кожнай нацыі – неад’емная і непаўторная частка сусветнай культурнай спадчыны. Вусная народная творчасць беларусаў па архаічнасці, разнастайнасці форм і жанраў лічыцца адной з самых багатых, самабытных і найлепш захаваных. Фундаментальным зборам усіх жанраў і відаў айчыннага фальклору з’яўляецца Калекцыя фальклорных запісаў аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, якая пастановай Савета Міністраў ад 2 жнiўня 2001 г. №1137 прызнана навуковым аб’ектам, што складае нацыянальны здабытак (дзяржаўны рэестравы нумар 3).