Механізмы забеспячэння сацыяльна-эканамічнай бяспекі

Аналізуецца наяўнасць інстытуцыйнага асяроддзя для замацавання інавацыйнай накіраванасці развіцця Рэспублікі Беларусь і ўмоў для паляпшэння інвестыцыйнага клімату ў краіне. Прызнаецца неабходнасць павышэння ролі навуковых даследаванняў і распрацовак, ператварэння навуковага патэнцыялу ў адзін з асноўных рэсурсаў устойлівага развіцця. Для ліквідацыі абмежаванняў інфраструктурнага і тэхналагічнага характару неабходна ўдасканальваць транспартную сістэму і змяніць структуру эканомікі ў цэлым пры ўдзеле бізнесу. Прадстаўлены асноўныя канцэпцыі для вырашэння сярэднетэрміновых задач: урадавая канцэпцыя, стратэгія фарміравання інфармацыйна-індустрыяльнай эканомікі, сацыяльная канцэпцыя стратэгічнага кіравання, стратэгія прасторавага развіцця.