Традыцыйныя мастацкія рамёствы: асаблівасці сучаснага бытавання і развіцця

Аб’ектам гонару, увагі і клопату кожнай цывілізаванай краіны з’яўляецца традыцыйная мастацкая культура народа. Ступень захаванасці розных яе відаў залежыць ад многіх фактараў: узроўню эканамічнага развіцця, дзяржаўнай зацікаўленасці, запатрабаванасці грамадствам і інш. У гэтых адносінах наша рэспубліка выгадна вылучаецца ў параўнанні з многімі еўрапейскімі краінамі.