Андрэй Майсяёнак: Невычарпальная справа майго жыцця

Па прызнанні загадчыка аддзела вітаміналогіі і нутрыцэўтыкі Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі, галоўнага навуковага супрацоўніка Навукова-практычнага цэнтра па харчаваннi НАН Беларусі, члена-карэспандэнта Андрэя МАЙСЯЁНКА, 50 гадоў навуковай працы – гэта суцэльны і бесперапынны працэс, што заўсёды вабіў яго новымі адкрыццямі, ведамі, магчымасцямі. Гэта бясконцая па сваіх маштабах прастора, неабсяжныя гарызонты якой клічуць і зацягваюць вучонага так, што няма часу нават азірнуцца. Напярэдадні яго 75-годдзя мы папрасілі распавесці нам пра тое, як адбываўся выбар жыццёвага шляху, імя якому – НАВУКА.