Равеснік Акадэміі

Знаёмства з такой выбітной асобай, як Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі, – ужо сама па сабе адметная падзея. Тым больш прыемна, што пры сустрэчы праслаўлены вучоны, равеснік Акадэміі, акадэмік, грамадскі дзеяч, пісьменнік, прадстаўнік знакамітага роду выяўляецца добрым, шчырым, адкрытым чалавекам, з якім, здаецца, быў знаёмы ўсё жыццё. Па яго прызнанні, усе лепшыя чалавечыя якасці: аптымізм, добразычлівасць, любоў і цікавасць да жыцця, працаздольнасць, адсутнасць зайздрасці – у значнай ступені пераняты ім ад таты і мамы. Вельмі важнае, а можа, і галоўнае для кожнага з нас – гены продкаў, спадчыннасць бацькоў і тыя прынцыпы, згодна з якімі яны выхоўваюць сваіх дзяцей.