Культурная спадчына Беларусі: міжнародна-прававы кантэкст глабалізацыі

Галіна Дзербіна,
старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт

Сяргей Віцязь,
намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар гістарычных навук

Разглядаецца фактар культурнай спадчыны ў працэсах глабалізацыі на міжнародным і лакальным узроўнях на аснове аналізу тэарэтычных прагнозаў, аналітычных высноў і аксіалагічнага зместу канцэпцый міжнародных дагавораў у сферы культуры. Вылучаецца асобае значэнне айчыннай прававой спадчыны, найперш кніжных помнікаў эпохі Рэнесансу, якія выяўляюць каштоўнасці айчыннай прававой традыцыі. Абгрунтоўваюцца высновы аб актуалізацыі прававога аспекту глабалізацыі, ролі прынцыпаў вяршынства права як універсальных каштоўнасцей айчыннай прававой традыцыі і сучаснай прававой асновы працэсаў інтэграцыі і глабалізацыі; аб мэтазгоднасці фарміравання міжнароднага і нацыянальнага культурнага права для захавання культурнай спадчыны і развіцця нацыянальнай і сусветнай культуры.

Ключавыя словы: глабалізацыя, вяршынства права, культурная спадчына, помнікі права.

СПIСАК ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНIЦ
1. Кирьянова Л. Г., Мазурина О. А. Теории глобализации в контексте постклассической парадигмы // Известия Томского политехнического университета. 2007. Т. 311, №7.
2. Лапорта Фр. Глобализация и верховенство права. Некоторые сомнения вестфальца // Проблеми філософії права. 2006–2007. Том IV–V. – Киiв; Чірнівці, 2008.
3. Held D., McGrew A., Goldblatt D., Perraton J. Global transformations. – Cambridge, 1999.
4. Гиддэнс Э. Последствия современности. – М., 2011.
5. Фукуяма Фр. Канец гісторыі? // Вопросы философии. 1990. №3.
6. Von Weizsaecker E., Wijkman A. Come On! Capitalism, Short-termism, Population and the Destruction of the Planet. – Berlin, 2018.
7. Конан В. Беларуская альтэрнатыва: глабалізацыя і нацыянальнае адраджэнне // Беларусіка=Albaruthnica. – Кн. 22: Нацыянальныя пытанні: Матэр. III Міжн. кангрэса беларусістаў «Беларуская культра ў дыялоге цывілізацый» (Мінск, 21–25.05, 4–7.12.2000 г.). – Мінск, 2001.
8. Нурмаметов Р. Г. Терминологический круг и эволюция концепций в историческом изучении культурного наследия // Конвенции ЮНЕСКО в области охраны культурного наследия и национальное законодательство государств – участников СНГ: Матер. Межд. конф. (г. Минск, 26–28 апреля 2007 г.). – Минск, 2007.
9. Печчеи А. Человеческие качества. – М., 1985.