На Купалле сонца йграе… Купальскія традыцыі беларусаў

Таццяна Кухаронак,
старшы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Каляндарная абраднасць – адна з самых старажытных, нават архаічных з’яў у народнай культуры, якая найбольш трывала ўтрымлівае сваю этнічную спецыфіку, таму пастаянна выклiкае iнтарэс як аб’ект вывучэння ў супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Здабытыя палявыя матэрыялы дэманструюць рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці традыцыйнай абраднасці, служаць асновай для кніг, артыкулаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, а таксама – стымулам для носьбітаў народных ведаў і ўменняў, звычаяў і нораваў сямейнага і абрадава-святочнага жыцця канкрэтнай лакальнай супольнасці.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 2. Віцебскае Падзвінне / Т. Б. Варфаламеева, А. М. Боганева, М. А. Козенка і інш.; Складальнік Т. Б. Варфаламеева. – Мiнск, 2004.
2. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 6. Гомельскае Палессе і Падняпроўе. У 2 кн. Кн.1 / Т. В. Валодзіна [і інш.]; ідэя і агул. рэдагаванне Т. Б. Варфаламеевай. – Мінск, 2012.