Старажытная скарбніца. Час найноўшы

Балоты для нашага народа – асаблівы прыродны комплекс. Утварыліся яны на беларускіх землях 6–8 тыс. год таму і спрадвеку давалі нашым продкам недасягальны для ворага прытулак, адорвалі карыснымі прадуктамі харчавання, кармамі для хатняй жывёлы і выкоўвалі самабытны характар людзей з балот, адлюстраваны, у прыватнасці, у эпічным рамане Івана Мележа «Людзі на балоце». У наш час беларускія балоты таксама адыгрываюць вельмі важную ролю, прычым не толькі ў жыцці нашай краіны…