Рамесніцкія цэхі гарадоў Беларусі – вытворчыя аб’яднанні XVІ–XVIII стст.

Апісваюцца прычыны, мэты і прынцыпы ўтварэння першых прафесійных саюзаў на тэрыторыі Беларусі, на шматлікіх прыкладах паказваецца ўклад жыцця і напрамкі працы іх удзельнікаў, крытэрыі для прыняцця ў рамесніцкі цэх, а таксама роля гэтых арганізацый у развіцці прамысловасці.