
Аналізуецца паходжанне беларусаў, фармаванне іх цывілізацыйнай, моўнай, культурнай прыналежнасці пачынаючы ад дагістарычных часоў і эпохі Антычнасці. Даводзіцца, што беларусы ўяўляюць сабой старажытную этнічную групу насельніцтва Еўразіі, якая брала актыўны ўдзел у многіх сусветна вядомых, лёсаносных для кантынента гістарычных падзеях.
