
Аутар прапануе гісторыка-філасофскі аналіз беларускай нацыянальнай ідэі праз паняційны апарат П’ера Бурдзьё. Разглядаецца тры кейсы: станаўленне ўсходнеславянскай цывілізацыі праз хрысціянскую кніжнасць і канцэпт «землі рускай», савецкая інстытуцыяналізацыя беларускай нацыянальнай формы і выклікі лічбавай эпохі. Беларусь трактуецца як «вузел сумяшчальнасці» – прастора культурнага перакладу і перафарматавання сімвалічных рэжымаў.
