
Ідэя стварэння Музея старажытнабеларускай культуры ўкладваецца ў рэчышча культурнай палітыкі савецкіх часоў. Нягледзячы на жорсткасць ідэалагічнай сістэмы, на адпаведныя прынцыпы і нормы, якія існавалі ў 70–80-х гг. мінулага веку, у краіне адбылося абуджэнне цікавасці да традыцый, гісторыі і культуры, да нашых каранёў. У грамадстве гэта найбольш яскрава вызначылася ў навуковым асяроддзі. І менавіта ў Акадэміі навук БССР была створана група накшталт грамадскага аб’яднання, якая збіралася ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору.
