Бразгуноў Алесь

Калізей супольнай спадчыны

Нібы старажытны Калізей, пакалечаны бязлітасным часам і раўнадушнымі людзьмі, але трывалы і нязрушны, высіцца ў смузе стагоддзяў велічны гмах «літоўскай» спадчыны. Не ўсё ацалела да нашых дзён, але і не ўсё страчана беззваротна. Часам варта адно нагнуцца, пазбіраць адпалыя наўзбоч камяні і ўмацаваць іх на належнае месца.